Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

association [əˌsəʊʃiˈeɪʃn] n.

1. асацыя́цыя; тавары́ства; супо́лка; згуртава́нне; аб’ядна́нне;

Automobile Association аўтамабі́льная асацыя́цыя

2. (with) су́вязь (паміж людзьмі, арганізацыямі) сябро́ўства, партнёрства;

in association with суме́сна (з)

3. асацыя́цыя; успамі́н;

pleasant associations with childhood holidays прые́мныя асацыя́цыі, звя́заныя з адпачы́нкам у дзяці́нстве

associative [əˈsəʊʃiətɪv] adj. асацыяты́ўны

assonance [ˈæsənəns] n. poet. асана́нс

assonant [ˈæsənənt] adj. асана́нсны, сугу́чны

assort [əˈsɔ:t] v. сартава́ць; размярко́ўваць; групава́ць; класіфікава́ць

assorted [əˈsɔ:tɪd] adj. пасартава́ны; ме́шаны, мяша́ны; разнаста́йны;

assorted chocolates набо́р шакала́ду асарці́

assortment [əˈsɔ:tmənt] n. асартыме́нт; набо́р;

a wide assortment of goods шыро́кі асартыме́нт тава́раў

Asst (пісьмовае скар. ад Assistant) Asst Manager памо́чнік ме́неджара

assuage [əˈsweɪdʒ] v. fml змякча́ць, палягча́ць, суціша́ць (боль, гора); наталя́ць (голад)

assume [əˈsju:m] v.

1. меркава́ць, лічы́ць, дапуска́ць;

let us assume that… дапу́сцім, што…

2. fml прысво́йваць (уладу), захо́пліваць

3. fml браць імя́;

He assumed a new name. Ён узяў сабе новае імя.

4. : assume an air of innocence прыня́ць няві́нны вы́гляд