engulf [ɪnˈgʌlf] v. fml паглына́ць;
Fear engulfed her. Яе ахапіў страх.
enhance [ɪnˈhɑ:ns] v. павялі́чваць (каштоўнасць, магчымасць, уплыў)
enhancement [ɪnˈhɑ:nsmənt] n. павелічэ́нне, рост; паляпшэ́нне, удаскана́льванне
enigma [ɪˈnɪgmə] n. зага́дка, таямні́ца
enigmatic [ˌenɪgˈmætɪk] adj. зага́дкавы, таямні́чы
enjoy [ɪnˈdʒɔɪ] v.
1. мець/атры́мліваць асало́ду;
enjoy oneself прые́мна ба́віць/право́дзіць час;
Did you enjoy the film? Ці спадабаўся вам фільм?
2. мець, вало́даць; карыста́цца;
enjoy rights карыста́цца права́мі;
enjoy a good reputation мець до́брую рэпута́цыю
enjoyable [ɪnˈdʒɔɪəbl] adj. прые́мны;
highly/thoroughly/very enjoyable ве́льмі прые́мны
enjoyment [ɪnˈdʒɔɪmənt] n. асало́да, прые́мнасць;
I get a lot of enjoyment from reading his memories. Я атрымліваю вялікую асалоду ад чытання яго ўспамінаў.
enlarge [ɪnˈlɑ:dʒ] v. павялі́чваць; павялі́чвацца; пабо́льшваць; пабо́льшвацца; пашыра́ць; пашыра́цца
enlarge on [ɪnˌlɑ:dʒˈɒn] phr. v. fml гавары́ць (больш) падрабя́зна;
He enlarged on the last point. Ён больш падрабязна спыніўся на апошнім пункце.
enlarge upon [ɪnˌlɑ:dʒəˈpɒn] phr. v. = enlarge on
enlargement [ɪnˈlɑ:dʒmənt] n. павелічэ́нне; пашырэ́нне