Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

well-heeled [ˌwelˈhi:ld] adj. infml бага́ты, замо́жны

well-informed [ˌwelɪnˈfɔ:md] adj. до́бра праінфармава́ны;

from well-informed sources з надзе́йных крыні́ц

well-intentioned [ˌwelɪnˈtenʃnd] adj. які́ дзейнічае з ле́пшымі наме́рамі;

He is well-intentioned but not very good at getting things done. Ён мае добрыя намеры, але ў яго не ўсё атрымліваецца.

well-kept [ˌwelˈkept] adj. дагле́джаны;

Their house is always well-kept. Яны заўжды добра даглядаюць свой дом.

well-known [ˌwelˈnəʊn] adj. шырокавядо́мы, славу́ты, слы́нны, знакамі́ты, папуля́рны;

It is a well-known fact. Гэта ўсім вядомы факт.

well-mannered [ˌwelˈmænəd] adj. fml вы́хаваны, з до́брымі мане́рамі

well-meaning [ˌwelˈmi:nɪŋ] adj. добразычлі́вы, з до́брымі наме́рамі

well-meant [ˌwelˈment] adj. зро́блены або́ ска́заны з до́брымі наме́рамі

well-off [ˌwelˈɒf] adj. забяспе́чаны, замо́жны;

well-off for books по́ўнасцю забяспе́чаны кні́гамі;

He’s well-off. Яму шанцуе.

well-paid [ˌwelˈpeɪd] adj. які́ добра апла́чваецца