Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

spoon2 [spu:n] v. чэ́рпаць лы́жкаю, е́сці лы́жкаю

spoon up [ˌspu:nˈʌp] phr. v.

1. зачарпну́ць лы́жкаю;

He spooned up his soup hungrily. Ён прагна сёрбаў суп.

2. сла́ба ўда́рыць (пра крыкет)

spoonerism [ˈspu:nərɪzəm] n. міжво́льная перастано́ўка гу́каў у сло́вах (напрыклад, queer dean замест dear queen)

spoonfed [ˈspu:nfed] past, p.p.spoonfeed

spoonfeed [ˈspu:nfi:d] v. (spoonfed)

1. кармі́ць з лы́жкі

2. derog. разжо́ўваць;

spoonfeed material падрабя́зна тлума́чыць матэрыя́л

spoonful [ˈspu:nfʊl] n. по́ўная лы́жка;

two spoonfuls a day дзве лы́жкі ў дзень

sporadic [spəˈrædɪk] adj. fml спарады́чны;

sporadic showers часо́выя навальні́цы;

a sporadic disease адзі́нкавы вы́падак захво́рвання

spore [spɔ:] n. biol. спо́ра

sport1 [spɔ:t] n.

1. спорт;

She plays a lot of sport. Яна шмат займаецца спортам;

He’s good at sport. Ён добры спартсмен.

2. pl. sports спарты́ўныя гу́льні;

outdoor/indoor sports гу́льні на адкры́тым паве́тры/у закры́тым памяшка́нні;

inter-university sports спабо́рніцтвы памі́ж універсітэ́тамі;

do sports займа́цца спо́ртам;

go in for sports займа́цца спо́ртам (звыч. прафесійна)

3. заба́ва, жарт;

do smth. for sport зрабі́ць што-н. для жа́рту;

for sport’s sake для жа́рту;

what sport! вось паце́ха!

make sport of smb. жартава́ць з каго́-н.;

say smth. in sport сказа́ць што-н. дзе́ля жа́рту

good sport! малайчы́на!

He’s a good sport! Ён хлопец хоць куды!;

Come on, sport! Ну давай, дружа!

sport2 [spɔ:t] v.

1. выстаўля́ць напака́з, франці́ць, фарсі́ць (чым-н.);

sport one’s learning казыра́ць сваёй эруды́цыяй

2. lit. весялі́цца, гуля́ць;

The children were sporting upon the shore. Дзеці гулялі на беразе.

sporting [ˈspɔ:tɪŋ] adj.

1. спарты́ўны;

a sporting occasion спарты́ўная падзе́я;

sporting equipment спарты́ўныя прыла́ды

2. справядлі́вы;

He made me a sporting offer. Ён даў мне роўны шанц;

It’s very sporting of you to give me an advantage. Як велікадушна з вашага боку, што вы даяце мне шанц.

3. звя́заны з аза́ртнымі гу́льнямі, рызыко́ўны

a sporting chance (of success) шанц або́ надзе́я на по́спех