Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

specific2 [spəˈsɪfɪk] adj.

1. выра́зны, акрэ́слены, дакла́дны;

What are your specific aims? Якія вашы дакладныя мэты?

2. адмысло́вы, спецыфі́чны, асаблі́вы, асо́бы;

a specific use of a word асо́бае ўжыва́нне сло́ва

specifically [spəˈsɪfɪkli] adv. асаблі́ва, менаві́та; These houses are specifically designed for old people. Гэтыя дамы спецыяльна спраектаваныя для старых людзей.

specification [ˌspesɪfɪˈkeɪʃn] n. pl. specifications дэта́лі; спецыфіка́цыя;

technical specifications тэхні́чныя асаблі́васці, інстру́кцыі

specifics [spəˈsɪfɪks] n. спецы́фіка, асаблі́васць

specify [ˈspesɪfaɪ] v. дакла́дна вызнача́ць, удакладня́ць;

specify a date (for) прызнача́ць да́ту (для);

The regulations specify that you may use a dictionary in the examination. У правілах удакладняецца, што на экзаменах можна карыстацца слоўнікам.

specimen [ˈspesɪmɪn] n.

1. экзэмпля́р;

a specimen copy про́бны экзэмпля́р

2. пры́клад, узо́р;

a specimen of handwriting пры́клад по́чырку;

take a specimen of smb.’s blood узя́ць у каго́-н. кроў на ана́ліз

specious [ˈspi:ʃəs] adj. fml праўдападо́бны;

a specious argument павярхо́ўны аргуме́нт

speck [spek] n. пля́мка, кра́пінка; крупі́нка, драбо́к;

a speck of dust пылі́нка;

not a speck of evidence нія́кіх до́казаў;

not a speck of truth ні ка́ліва пра́ўды

speckle [ˈspekl] n.

1. пля́мка, кра́пінка

2. вясну́шка; му́шка;

She’s got speckles only in spring. У яе рабацінне толькі вясною.

speckled [ˈspekld] adj. у кра́пінку, рабы́;

a speckled dress суке́нка ў кра́пінку;

a speckled hen «ку́рачка-ра́ба»;

a speckled nose рабы́ нос;

a speckled group infml разнама́сная кампа́нія