Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

primrose [ˈprɪmrəʊz] n. bot. першацве́т, пры́мула

the primrose path lit. шлях, усы́паны ру́жамі

prince [prɪns] n.

1. прынц;

Prince Albert прынц Альбе́рт;

the royal prince насле́дны прынц; старэ́йшы сын караля́;

Regent Prince прынц-рэ́гент;

the Prince of Wales прынц Уэ́льскі (наследны прынц у Англіі);

the Prince Consort прынц-кансо́рт (у Англіі)

2. lit. выда́тны дзе́яч; чалаве́к выклю́чных я́касцей;

the prince of poets цар паэ́таў

3. «каро́ль»;

the prince of swindlers (rogues) joc. каро́ль махляро́ў

princess [ˌprɪnˈses,ˈprɪnses] n. прынцэ́са;

Princess Diana прынцэ́са Дыя́на

Prince Charming [ˌprɪnsˈtʃɑ:mɪŋ] n. hum. чаро́ўны прынц;

Linda is still waiting for her Prince Charming. Лінда ўсё яшчэ чакае свайго прынца.

principal1 [ˈprɪnsəpl] n.

1. BrE рэ́ктар; дырэ́ктар (каледжа, школы)

2. капіта́л

3. вяду́чы акцёр або́ музыка́нт

principal2 [ˈprɪnsəpl] adj.

1. гало́ўны, асно́ўны;

The principal character in the book is called Scarlett. Галоўную гераіню кнігі завуць Скарлет.

2. ling. гало́ўны;

prin cipal clause гало́ўны сказ;

principal forms of the verb асно́ўныя фо́рмы дзеясло́ва

principle [ˈprɪnsəpl] n.

1. но́рма, асно́ўнае пра́віла (паво́дзін); пры́нцып (у розных знач.);

a man of principle прынцыпо́вы чалаве́к;

a man without principles беспрынцы́пны чалаве́к;

on principle прынцыпо́ва;

stick to one’s principles прытры́млівацца сваі́х пры́нцыпаў

2. пры́нцып, асно́ва, зако́н;

Archimed’s principle зако́н Архіме́да;

the principle of universal gravitation зако́н сусве́тнага прыцягне́ння

3. пры́нцып (работы), асно́ва (дзеяння, канструкцыі)

in principle у пры́нцыпе

print1 [prɪnt] n.

1. адбі́так, след (таксама перан.)

2. друк (у розных знач.);

in print

1) у дру́ку

2) у про́дажы (пра кнігу, часопіс і да т.п.);

out of print распрада́дзена (пра кнігу і да т.п.)

3. шрыфт;

in bald/small print буйны́м/дро́бным шры́фтам

4. гравю́ра, эста́мп

5. парка́ль;

a cotton print dress паркалёвая набіўна́я суке́нка

6. ко́пія фатагра́фіі

print2 [prɪnt] v.

1. адбіва́цца, пакіда́ць след (таксама перан.)

2. друкава́ць (у розных знач.)

3. піса́ць друкава́нымі лі́тарамі

4. публікава́ць, змяшча́ць у дру́ку

5. пяча́таць (фатаграфіі)

print off [ˌprɪntˈɒf] phr. v. раздрукава́ць (на камп’ютары)

print out [ˌprɪntˈaʊt] phr. v. = print off

printer [ˈprɪntə] n.

1. друка́р

2. comput. пры́нтар;

a colour/laser printer каляро́вы/ла́зерны пры́нтар