Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Asian1 [ˈeɪʃn,ˈeɪʒn] n. жыха́р А́зіі; азія́т; азія́тка

Asian2 [ˈeɪʃn,ˈeɪʒn] adj. азія́цкі

Asian American [ˌeɪʃnəˈmerɪkən] n. амерыка́нец, про́дкі яко́га пахо́дзяць з А́зіі

Asiatic [ˌeɪʃiˈætɪk] adj. : the Asiatic tropics тро́пікі А́зіі

aside [əˈsaɪd] adv. убо́к; збо́ку; убаку́;

put/set aside

1)адклада́ць, адкла́дваць (грошы);

We set aside some money for repairs. Мы адклалі грошы на рамонт.

2) адклада́ць на по́тым;

We put the question aside for next week. Мы адклалі пытанне на наступны тыдзень;

take smb. aside адве́сці каго́-н. убо́к

aside from [əˈsaɪdfrəm] prep. AmE = apart from апрача́, акрамя́;

Aside from a few scratches, I’m OK. Калі не лічыць некалькіх драпін, у мяне ўсё ў норме.

asinine [ˈæsɪnaɪn] adj. fml дурны́, тупы́, абмежава́ны

ask [ɑ:sk] v.

1. пыта́ць, спыта́ць; пыта́цца, спыта́цца, запыта́цца;

Can I ask a question? Я магу задаць пытанне?;

He asked about her family. Ён спытаўся пра яе сям’ю;

He asked where I lived. Ён спытаўся, дзе я жыву.

2. (па)пpaсі́ць (аб чым-н.);

ask for help прасі́ць дапамо́гі

3. прасі́ць дазво́лу;

He asked the boss whether he could have a day off. Ён спытаўся ў боса, ці можа ён мець выхадны дзень.

4. пыта́цца, даве́двацца;

ask for a job пыта́цца нако́нт рабо́ты

5. запраша́ць; зваць;

They asked me to dinner. Яны запрасілі мяне на абед.

6. патрабава́ць;

You are asking too much of him. Вы патрабуеце ад яго зашмат.

7. : ask smb. out запраша́ць каго́-н. у тэа́тр, рэстара́н і да т.п.

be asking for it/be asking for trouble infml ле́зці/пе́рціся на ражо́н; шука́ць бяды́; ле́зці ў бяду́

askance [əˈskæns] adv. падазро́на, недаве́рліва;

look askance at smb. глядзе́ць на каго́-н. ско́са

askew1 [əˈskju:] adj. крывы́, ко́сы, касы́; перако́шаны, нахі́лены набо́к;

His hat was slightly askew. Яго капялюш быў крыху набакір.