Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sponsorship [ˈspɒnsəʃɪp] n.

1. пару́ка, гара́нтыя; апяку́нства

2. фінансава́нне

3. ініцыяты́ва, зачы́н

spontaneity [ˌspɒntəˈneɪəti] n. спанта́ннасць; стыхі́йнасць, самаадво́льнасць

spontaneous [spɒnˈteɪniəs] adj.

1. спанта́нны, адво́льны; непасрэ́дны; стыхі́йны

2. дабрачы́нны;

He made a spontaneous offer of his services. Ён сам прапанаваў свае паслугі.

spontaneous combustion [spɒnˌteɪniəskəmˈbʌstʃən] n. самаўзгара́нне, самаўзгара́льнасць

spoof [spu:f] n. infml

1. падма́н, містыфіка́цыя

2. (on) паро́дыя

spook1 [spu:k] n. infml, joс. пры́від, здань, мро́я;

Spooks haunt that old castle. Па тым старым замку блукаюць здані.

spook2 [spu:k] v. infml пужа́ць, кіда́ць у дры́жыкі

spooky [ˈspu:ki] adj. infml стра́шны; баязлівы́;

That was a spooky film. Ад таго фільма мароз па скуры пайшоў.

spool [spu:l] n. шпу́ля, шпу́лька; бабі́на;

a spool of thread шпу́лька ні́так

spoon1 [spu:n] n. лы́жка

be born with a silver spoon in one’s mouth ≅ нарадзі́цца ў кашу́лі (саро́чцы), нарадзі́цца шчаслі́вым