Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Special Branch [ˈspeʃlˌbrɑ:ntʃ] n. the Special Branch (палітычная паліцыя ў Вялікабрытаніі)

special delivery [ˌspeʃldɪˈlɪvəri] n. тэрміно́вая даста́ўка пашто́вых адпраўле́нняў

special education [ˌspeʃledʒuˈkeɪʃn] n. навуча́нне дзяце́й, які́я ма́юць фізі́чныя або́ разумо́выя прабле́мы

special effects [ˌspeʃlɪˈfekts] n. pl.

1. камбінава́ныя зды́мкі (у кіно)

2. спецыя́льны эфе́кт (дажджу, туману і да т.п.)

special interests [ˌspeʃlˈɪntrəsts] n. pl.

1. капіталаўклада́нні

2. карпара́цыі, манапо́ліі

special offer [ˌspeʃlˈɒfə] n. спецыя́льная прапано́ва чаго́-н. (звычайна па зніжанай цане)

special pleading [ˌspeʃlˈpli:dɪŋ] n. law асаблі́вае хада́йніцтва яко́га-н. бо́ку са спасы́лкаю на но́выя абста́віны

special school [ˌspeʃlˈsku:l] n. спецыя́льная шко́ла (для дзяцей з фізічнымі або псіхічнымі недахопамі)

species [ˈspi:ʃi:z] n. (pl. species) від; разнаві́днасць; род; гату́нак; паро́да;

various animal species ро́зныя паро́ды жывёл;

human species чалаве́чы род, чалаве́цтва

specific1 [spəˈsɪfɪk] n.

1. med. спецыфі́чны сро́дак, ле́кі ад пэ́ўнай хваро́бы;

Recreation is a specific. Актыўны адпачынак – найлепшы сродак для стомленага чалавека.

2. pl. specifics дэта́лі, падрабя́знасці;

We are moving from the general to the specifics. Мы ідзём ад агульнага да прыватнага.