Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

primary1 [ˈpraɪməri] n. папярэ́днія вы́бары;

the presidential primaries папярэ́днія прэзідэ́нцкія вы́бары

primary2 [ˈpraɪməri] adj.

1. першапачатко́вы, са́мы ра́нні, пе́ршы;

a primary source першакрыні́ца

2. элемента́рны, пачатко́вы;

a primary school пачатко́вая шко́ла (у Вялікабрытаніі – ад 5 да 11 гадоў)

3. асно́ўны, найважне́йшы;

a matter of primary impor tance спра́ва першапачатко́вай ва́жнасці

4. ling.

1) каранёвы;

a primary word каранёвае сло́ва

2) асно́ўны;

a primary stress гало́ўны на́ціск

prima ballerina [ˌpri:məˌbæləˈri:nə] n. пры́ма-балеры́на

prima donna [ˌpri:məˈdɒnə] n. прымадо́нна

prime1 [praɪm] n. ро́сквіт;

in the prime of life у ро́сквіце сіл

prime2 [praɪm] adj.

1. пе́ршы, зыхо́дны;

prime cost сабеко́шт;

a prime number math. про́стая лі́чба

2. гало́ўны, асно́ўны;

Smoking is the prime cause of heart disease. Курэнне – галоўная прычына захворвання сэрца.

3. найле́пшы

prime3 [praɪm] v. інструктава́ць; за́гадзя забяспе́чваць зве́сткамі

prime the pump стымулява́ць рост эканамі́чнай акты́ўнасці

prime minister [ˌpraɪmˈmɪnɪstə] n. (таксама Prime Minister) прэм’е́р-міні́стр

prime time [ˌpraɪmˈtaɪm] n. прайм-тайм; найле́пшы і са́мы дарагі́ эфі́рны час на ра́дыё і тэлеба́чанні

primitive [ˈprɪmɪtɪv] adj.

1. першабы́тны;

pri mitive man першабы́тны чалаве́к

2. прыміты́ўны, про́сты;

primitive tools made from stones прыміты́ўныя інструме́нты, зро́бленыя з ка́меню

3. старамо́дны