Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

abide [əˈbaɪd] v.

1. трыва́ць, цярпе́ць;

How could you abide such conditions? Як вы маглі трываць гэтыя ўмовы?

2. (past, p.p. abode) fml жы́ць, пражыва́ць

3. (by) прытры́млівацца, трыма́цца (пра правілы, рашэнні і да т.п.);

abide by the law/the rules прытры́млівацца зако́ну/пра́вілаў;

abide by one’s promise выко́нваць сваё абяца́нне

abiding [əˈbaɪdɪŋ] adj. fml нязме́нны, ста́лы;

an abiding friendship мо́цная дру́жба;

abiding faith цвёрдая ве́ра

ability [əˈbɪləti] n.

1. уме́нне; уме́льства

2. здо́льнасць;

to the best of one’s ability (выяўля́ць) найле́пшым чы́нам свае́ здо́льнасці;

He has great ability in mathematics. У яго вялікія здольнасці да матэматыкі.

abject [ˈæbdʒekt] adj. fml прыні́жаны, гаро́тны, няшча́сны;

live in abject poverty жыць у гале́чы

ablaut [ˈæblaʊt] n. ling. абля́ут

able [ˈeɪbl] adj. здо́льны, дзе́йны;

be able магчы́, быць у ста́не (зрабіць што-н.)

ableism [ˈeɪblɪzəm] n. дыскрыміна́цыя інвалі́даў

able-bodied [ˌeɪblˈbɒdɪd] adj. здаро́вы, мо́цны, ду́жы; працаздо́льны

ably [ˈeɪbli] adv. уме́ла, па-майстэ́рску

abnormal [æbˈnɔ:ml] adj. ненарма́льны, незвыча́йны, неймаве́рны