Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

terror-struck [ˈterəstrʌk] adj. = terror-stricken

terry [ˈteri] n. выцяжны́ ворс;

terry cloth махро́вая ткані́на (для ручнікоў, халатаў і да т.п.)

terse [tɜ:s] adj. сці́слы, каро́ткі (пра стыль);

a terse reply лакані́чны адка́з;

terse lines скупы́я радкі́

tertiary [ˈtɜ:ʃəri]adj. траці́чны;

the Tertiary era кайназо́йская э́ра;

tertiary education BrE вышэ́йшая адука́цыя;

tertiary burns med. апёкі трэ́цяй ступе́ні;

a tertiary stress ling. дадатко́вы на́ціск (у амерыканскім варыянце англійскай мовы)

TESL [ˈtesl] (скар. ад Teaching English as a Second Language) выклада́нне англі́йскай мо́вы як друго́й

TESOL [ˈti:sɒl, ˈtesɒl] (скар. ад Teaching English to Speakers of Other Languages) выклада́нне англі́йскай мо́вы як заме́жнай

tesselated [ˈtesəleɪtɪd] adj. мазаі́чны;

a tesse lated pavement мазаі́чныя хо́днікі; мазаі́чны тратуа́р

test1 [test] n.

1. выпрабава́нне; про́ба, праве́рка, ана́ліз; тэст;

a test flight выпрабава́льны палёт

2. кантро́льная рабо́та, тэст;

a driving test іспы́т на правы́ кіро́ўцы

3. ме́рка, крытэ́рый

put smth./smb. to the test выпрабо́ўваць, правяра́ць што-н./каго́-н.;

stand the test of time вытры́мліваць праве́рку ча́сам

test2 [test] v.

1. выпрабо́ўваць; правяра́ць;

test smb.’s eyesight правяра́ць чый-н. зрок

2. тэсці́раваць, право́дзіць кантро́льную рабо́ту;

test smb. on smth. тэсці́раваць каго́-н. па чым-н.

test the waters правяра́ць сітуа́цыю

testament [ˈtestəmənt] n.

1. relig. запаве́т;

the New/Old Testament Но́вы/Стары́ Запаве́т

2. завяшча́нне;

the last will and testament law апо́шняе завяшча́нне