Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sponge mushroom [ˈspʌndʒˌmʌʃru:m] n. bot. смаржо́к (грыб)

sponge pudding [ˌspʌndʒˈpʊdɪŋ] n. BrE пу́дынг (як бісквіт)

spongy [ˈspʌndʒi] adj. губкава́ты, по́рысты, сітава́ты, наздрава́ты;

spongy dough пы́шнае це́ста;

spongy ice ры́хлы лёд;

spongy paper по́рыстая папе́ра

sponsor1 [ˈspɒnsə] n.

1. фунда́тар, спо́нсар

2. паручы́цель, апяку́н;

stand/be sponsor for smb. браць каго́-н. на пару́кі

3. ініцыя́тар, арганіза́тар

4. хро́сны; хро́сная;

a fellow sponsor кум; кума́;

stand sponsor to a child хрысці́ць дзіця́

sponsor2 [ˈspɒnsə] v.

1. руча́цца, дава́ць пару́ку

2. фінансава́ць, субсідзі́раваць яку́ю-н. арганіза́цыю або́ мерапрые́мства

3. прапано́ўваць, уно́сіць (праект рэалізацыі)

sponsorship [ˈspɒnsəʃɪp] n.

1. пару́ка, гара́нтыя; апяку́нства

2. фінансава́нне

3. ініцыяты́ва, зачы́н

spontaneity [ˌspɒntəˈneɪəti] n. спанта́ннасць; стыхі́йнасць, самаадво́льнасць

spontaneous [spɒnˈteɪniəs] adj.

1. спанта́нны, адво́льны; непасрэ́дны; стыхі́йны

2. дабрачы́нны;

He made a spontaneous offer of his services. Ён сам прапанаваў свае паслугі.

spontaneous combustion [spɒnˌteɪniəskəmˈbʌstʃən] n. самаўзгара́нне, самаўзгара́льнасць

spoof [spu:f] n. infml

1. падма́н, містыфіка́цыя

2. (on) паро́дыя