Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pet1 [pet] n.

1. любі́мая жывёліна

2. любі́мец, улюбёнец; пясту́н;

a pet name ласка́льнае імя́

pet2 [pet] adj.

1. сво́йскі;

a pet monkey прыру́чаная, ручна́я ма́лпа

2. любі́мы;

a pet subject/project любі́мы прадме́т/прае́кт;

a pet theory любі́мая тэо́рыя

pet3 [pet] v. пе́сціць, ла́шчыць; мілава́ць, галу́біць

petal [ˈpetl] n. пялёстак (кветкі);

a flower with five petals кве́тка з пяццю́ пялёсткамі;

rose petals пялёсткі руж

petition1 [pəˈtɪʃn] n. (against/for) петы́цыя; хада́йніцтва, зая́ва;

a petition for mercy хада́йніцтва аб памі́лаванні;

a petition for divorce зая́ва аб скасава́нні шлю́бу;

They wanted me to sign a petition against experiments on animals. Яны хацелі, каб я падпісаў хадайніцтва супраць эксперыментаў над жывёламі.

petition2 [pəˈtɪʃn] v. (for/against)

1. звярта́цца з петы́цыяй

2. хада́йнічаць;

Villagers petitioned the local authorities to provide better bus services. Сельскія жыхары хадайнічалі перад мясцовымі ўладамі аб паляпшэнні работы аўтобусаў.

petrify [ˈpetrɪfaɪ] v.

1. напало́хаць, напужа́ць

2. здранцве́ць;

I was petrified with horror. Я змярцвеў ад жаху.

3. ператвары́цца ў ка́мень; акамяне́ць, скамяне́ць

petrodollar [ˈpetrəʊdɒlə] n. нафтадо́лар

petrol [ˈpetrəl] n. BrE бензі́н;

fill a car with petrol залі́ць бензі́н у машы́ну;

a petrol tank бензаба́к;

an increase in petrol prices павышэ́нне цэн на бензі́н

petroleum [pəˈtrəʊliəm] n. на́фта;

petroleumbased products нафтапраду́кты