Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

price list [ˈpraɪslɪst] n. прайс-ліст, прэйскура́нт, спіс цэн (на ўсе тавары і паслугі)

price war [ˈpraɪsˌwɔ:] n. «вайна́ цэн»; цэ́навая канкурэ́нцыя

pricing [ˈpraɪsɪŋ] n. цэнаўтварэ́нне

prick1 [prɪk] n.

1. уко́л, прако́л

2. след ад уко́ла

3. боль ад уко́ла

prick2 [prɪk] v.

1. (with) кало́ць, прако́лваць; пратыка́ць;

Prick holes in the paper with a pin. Пракаліце шпількай дзірачкі ў паперы.

2. (on) укало́ць; укало́цца; адчу́ць боль;

She pricked her finger on the needle. Яна ўкалола палец іголкай.

3. кало́цца; вы́клікаць боль

prick one’s conscience/your conscience pricks you адчува́ць дако́ры сумле́ння;

prick (up) one’s ears

1) наста́віць/натапы́рыць ву́шы (пра жывёл)

2) навастры́ць ву́шы; ува́жліва слу́хаць

prickle1 [ˈprɪkl] n. калю́чка

prickle2 [ˈprɪkl] v. адчува́ць пако́лванне

prickly [ˈprɪkli] adj.

1. калю́чы;

prickly bushes калю́чыя кусты́

2. які́ адчувае пако́лванне, калаццё;

a prickly sensation адчува́нне пако́лвання

3. які́ прычыняе турбо́ты

4. infml запа́льчывы; раздражня́льны; зласлі́вы;

He was in a very prickly mood that morning. Ён быў вельмі раздражнёны той раніцай.

pride1 [praɪd] n.

1. го́рдасць (у розных знач.);

take (a) pride in smth. ганары́цца чым-н.;

This picture is the pride of the collection. Гэтая карціна – гордасць калекцыі.

2. пачуццё ўла́снай го́днасці; самапава́га

3. самалю́бства;

fal se pride фанабэ́рыя, ганары́стасць

4. прадме́т го́рдасці;

This student is our university’s pride. Гэты студэнт – гордасць нашага ўніверсітэта.

5. the pride найвышэ́йшая ступе́нь, ро́сквіт;

in the pride of youth/years у ро́сквіце юна́цтва/гадо́ў

pocket/swallow one’s pride утаймава́ць сваю́ го́рдасць;

pride goes before a fall ганарлі́васць да дабра́ не давядзе́

pride2 [praɪd] v. ганары́цца;

pride oneself on smth./on doing smth. ганары́цца чым-н.;

He prides himself on being independent of his parents. Ён ганарыцца сваёй незалежнасцю ад бацькоў.