Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

spleen [spli:n] n.

1. anat. селязёнка, каса́

2. lit. раздражня́льнасць, ке́пскі настро́й;

a fit of spleen пры́ступ зло́сці;

vent one’s spleen on smb. сарва́ць злосць на кім-н.

splendid [ˈsplendɪd] adj.

1. пы́шны, бага́ты, раско́шны;

a splendid palace раско́шны пала́ц;

a splendid gift шчо́дры падару́нак;

a splendid sight ве́лічнае відо́вішча

2. dated ве́льмі до́бры, выда́тны, цудо́ўны; надзвыча́йны;

a splendid talent бліску́чы та́лент;

a splendid idea цудо́ўная ідэ́я;

have a splendid time цудо́ўна право́дзіць час

splendor [ˈsplendə] AmE = splendour

splendour [ˈsplendə] n.

1. бляск, зіхаце́нне;

the splendour of jewels зіхаце́нне кашто́ўнасцей

2. pl. splendours пы́шнасць, шык, раско́ша; хараство́;

scenic splendours прыгажо́сць краяві́ду;

live in great splendours жыць у раско́шы

splice1 [splaɪs] n. ме́сца скле́йкі (кава́лкаў) кінасту́жкі або́ магні́тнай сту́жкі

splice2 [splaɪs] n. скле́йваць (стужку, дрэва і да т.п.)

get spliced BrE, infml, dated жані́цца

splint [splɪnt] n. med. лубо́к, шы́на;

apply a splint накла́дваць шы́ну

splinter1 [ˈsplɪntə] n.

1. аско́лак; стрэ́мка, трэ́ска;

break into splinters разбі́ць; разбі́цца на дру́зачкі

2. лучы́на

splinter2 [ˈsplɪntə] v. раско́лваць; раско́лвацца; расшчапля́ць; расшчапля́цца; рассяка́ць

splinter off [ˌsplɪntərˈɒf] phr. v. раско́лвацца; адлуча́цца; разлуча́цца

split1 [splɪt] n.

1. раско́лванне, расшчапле́нне

2. трэ́шчына, шчы́ліна; раско́ліна;

a split in the door шчы́ліна ў дзвяра́х

3. раско́л, разры́ў, падзе́л;

a split in the party раско́л у па́ртыі

4. спліт (салодкая страва з разрэзаных напалову фруктаў з марожаным зверху)

5. sport шпага́т;

do the split рабі́ць шпага́т