Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sensibility [ˌsensəˈbɪləti] n.

1. ура́жлівасць

2. pl. sensibilities чуллі́васць, схі́льнасць ху́тка кры́ўдзіцца

sensible [ˈsensəbl] adj.

1. разу́мны, разва́жлівы; практы́чны (пра адзенне)

2. зна́чны, адчува́льны, відаво́чны, прыкме́тны;

a sensible rise in temperature зна́чнае павышэ́нне тэмперату́ры

sensitive [ˈsensətɪv] adj.

1. чуллі́вы, ура́жлівы, успрыма́льны;

sensitive to light успрыма́льны да святла́;

a sensitive skin даліка́тная ску́ра;

sensitive paper святлоадчува́льная папе́ра

2. ура́злівы, крыўдлі́вы;

She has a sensitive nature. У яе тонкая натура.

sensitivity [ˌsensəˈtɪvəti] n. (to) ура́жлівасць; чу́ласць, чуллі́васць

sensor [ˈsensə] n. tech. да́тчык; адчува́льны элеме́нт

sensual [ˈsenʃuəl] adj. пажа́длівы, пачуццёвы (погляд, задавальненне і да т.п.)

sensuous [ˈsenʃuəs] adj. пачуццёвы (пра ўспрыманне);

sensuous poetry эмацы́йна насы́чаная паэ́зія

sent [sent] past, p.p.send

sentence1 [ˈsentəns] n.

1. ling. сказ, фра́за;

a compound/complex/simple sentence; складаназлу́чаны/складаназале́жны/про́сты сказ

2. прыгаво́р, прысу́д; рашэ́нне;

a life sentence прыгаво́р да пажыццёвага зняво́лення;

under sentence of death пад смяро́тным прыгаво́рам;

pass/commute/quash a sentence выно́сіць/змяня́ць/адмяня́ць прысу́д;

serve one’s sentence адбыва́ць тэ́рмін пакара́ння

sentence2 [ˈsentəns] v. (to) прыгаво́рваць, прысуджа́ць, асу́джваць (выносіць прысуд);

He was sentenced to life imprisonment. Яго прыгаварылі да пажыццёвага зняволення.