Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

presume [prɪˈzju:m] v.

1. меркава́ць, дапуска́ць

2. асме́львацца, адва́жвацца

3. (on/upon) fml злоўжыва́ць

presumption [prɪˈzʌmpʃn] n.

1. меркава́нне, дапушчэ́нне

2. саманадзе́йнасць, высакаме́рнасць

3. law прэзу́мпцыя;

the presumption of innocence прэзу́мпцыя невінава́тасці

presumptive [prɪˈzʌmptɪv] adj.

1. law меркава́ны; прэзумпцы́йны

2. магчы́мы, вераго́дны; дапушча́льны

presumptuous [prɪˈzʌmptʃuəs] adj. fml (зана́дта) самаўпэ́ўнены/саманадзе́йны; высакаме́рны; бесцырымо́нны

presuppose [ˌpri:səˈpəʊz] v. fml

1. лічы́ць, выка́зваць здага́дку, меркава́нне

2. мець перадумо́вай, прадугле́джваць

presupposition [ˌpri:sʌpəˈzɪʃn] n. fml меркава́нне, дапушчэ́нне

pretence [prɪˈtens] n. BrE

1. (of) прытво́рства, падма́н

2. (to) прэтэ́нзія;

make no pretence не прэтэндава́ць

pretend [prɪˈtend] v.

1. прыкі́двацца, рабі́ць вы́гляд;

We’re not really sisters;

we were just pretending. На самай справе мы не сёстры; мы толькі рабілі выгляд.

2. (звыч. пра дзяцей) гуля́ць; уяўля́ць сябе́ кім-н. (у гульні);

Let’s pretend to be astronauts. Давайце гуляць у касманаўтаў.

3. прэтэндава́ць (звыч. у адм. і пыт. ск.);

The picture does not pretend to be a great work of art. Карціна не прэтэндуе называцца шэдэўрам.

pretender [prɪˈtendə] n.

1. прэтэндэ́нт, які́ не ма́е зако́нных право́ў

2. прытво́ршчык, падма́ншчык

pretense [prɪˈtens] AmE = pretence