Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

perplex [pəˈpleks] v. азада́чваць, прыво́дзіць у неўразуме́нне;

I was perplexed by his strange behaviour. Я быў азадачаны яго дзіўнымі паводзінамі.

perplexed [pəˈplekst] adj.

1. ашало́млены; збі́ты з то́лку/панталы́ку

2. заблы́таны, склада́ны

perplexity [pəˈpleksəti] n. fml

1. неўразуме́нне, замяша́нне; збянтэ́жанасць

2. заблы́танасць

persecute [ˈpɜ:sɪkju:t] v.

1. прасле́даваць, гнаць; цкава́ць; уціска́ць;

Actors complained of being persecuted by the press. Акцёры скардзіліся на ўціск прэсы.

2. дакуча́ць, назаля́ць

persecution [ˌpɜ:sɪˈkju:ʃn] n.

1. прасле́даванне, гане́нне

2. даку́члівасць, прыстава́нне

persecution complex [pɜ:sɪˈkju:ʃnˌkɒmpleks] n. med. ма́нія прасле́давання

persecutor [ˈpɜ:sɪkju:tə] n. прасле́давацель, гані́цель

perseverance [ˌpɜ:sɪˈvɪərəns] n. (in, with) упа́ртасць, насто́йлівасць;

Mary has shown great perseverance in trying to overcome the handicap. Мэры праявіла вялікую настойлівасць, спрабуючы пераадолець перашкоду.

persevere [ˌpɜ:sɪˈvɪə] v. упа́рта праця́гваць;

persevere in one’s studies (насто́йліва) праця́гваць вучо́бу;

If you persevere I’m sure you’ll succeed. Я ўпэўнены, ты даб’ешся поспеху, калі будзеш настойліва імкнуцца да яго.

Persian1 [ˈpɜ:ʃn] n. персія́нін; персія́нка;

the Persians пе́рсы