Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hands-off [ˌhændzˈɒf] adj. заснава́ны на неўмяша́нні ў сітуа́цыю або́ ў спра́вы і́ншых людзе́й;

a hands-off approach to smb./smth. патура́льніцкія адно́сіны да каго́-н./чаго́-н.

hands-on [ˌhændzˈɒn] adj. практы́чны, жыццёвы, звя́заны з жыццём;

hands-on experience практы́чны во́пыт

handwriting [ˈhændraɪtɪŋ] n. по́чырк

handy [ˈhændi] adj.

1. спры́тны (да працы)

2. infml зру́чны; кары́сны, выго́дны

3. блі́зкі, падру́чны, які пад руко́ю;

The shop is handy. Крама зусім недалёка.

come in handy спатрэ́біцца, прыда́цца

handyman [ˈhændimæn] n. (pl. -men) чалаве́к, які́ выконвае дро́бныя рабо́ты; ма́йстар на ўсе ру́кі

hand-held [ˌhændˈheld] adj. ручны́; перано́сны; партаты́ўны

hand-me-down [ˈhændmidaʊn] n. ужыва́нае, пано́шанае адзе́нне;

As the youngest girl she always had to wear her sisters’ hand-me-downs. Яна была малодшай у сям’і і была вымушана даношваць сукенкі старэйшых сёстраў.

hand-picked [ˌhændˈpɪkt] adj. стара́нна адабра́ны/падабра́ны;

hand-picked troops адбо́рнае во́йска;

hand-picked apples я́блыкі, адсартава́ныя ўручну́ю

hand-to-mouth [ˌhændtəˈmaʊθ] adj., adv. бе́дны; у бе́днасці

live from hand to mouth ≅ ледзь зво́дзіць канцы́ з канца́мі; з дня на дзень перабіва́цца

hand baggage [ˈhændˌbægɪdʒ] n. = hand luggage