Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

halcyon1 [ˈhælsiən] n. zool. зімаро́дак

halcyon2 [ˈhælsiən] adj. lit. спако́йны, ці́хі, ціхамі́рны;

halcyon days ціхамі́рныя дні;

halcyon years of youth бестурбо́тнае юна́цтва

hale [heɪl] adj. lit. здаро́вы, мо́цны, ду́жы

hale and hearty здаро́вы і бадзёры

half1 [hɑ:f] n. (pl. halves)

1. пало́ва, палаві́на;

in half напала́м

2. семе́стр, паўго́ддзе; тайм (у спартыўнай гульні)

3. infml пало́ва пі́нты (піва ці іншага напою)

and a half бо́льшы, ле́пшы, больш ва́жны і да т.п., чым звыча́йна;

do nothing/not do anything by halves рабі́ць што-н. по́ўнасцю і стара́нна;

go half and half/go halves (with smb.) увайсці́ ў до́лю (з кім-н.), падзялі́ць выда́ткі паро́ўну на дваі́х;

how the other half lives спо́саб жыцця́ і́ншай сацыя́льнай гру́пы, асаблі́ва багаце́йшай, чым вы;

one’s better half « найдаражэ́йшая пало́ва», жо́нка;

see smth. with half an eye лёгка, адра́зу зразуме́ць што-н.;

too clever by half зана́дта разу́мны (іранічна, раздражнёна, з падазронасцю);

the half of it (у адм. ск.) горш або́ больш склада́на, чым хто-н. лі́чыць;

You don’t know the half of it. Ты нават не ўяўляеш, наколькі гэта дрэнна (складана).

half2 [hɑ:f] adj.

1. палаві́нны, ро́ўны пало́ве (чаго-н.);

a half share in a business пало́ва капіта́лу/а́кцый прадпрые́мства

2. няпо́ўны, частко́вы;

a half knowledge of the matter няпо́ўнае ве́данне спра́вы;

be on half pay працава́ць на паўста́ўкі;

half past one пало́ва на другу́ю

half a minute ве́льмі каро́ткі час

half3 [hɑ:f] adv.

1. напало́ву; частко́ва;

half cooked напало́ву/частко́ва прыгатава́ны;

The glass is half full. Шклянка напалову поўная.

2. у зна́чнай ступе́ні, ама́ль;

The work is half up. Работа амаль скончана.

half as many/much again у два разы́ больш;

not half BrE, infml (выкарыстоўваецца для ўзмацнення выказвання, звыч. у адм. ск.) ве́льмі;

It wasn’t half good. Гэта было вельмі добра;

not half as/not half such a на́ват блі́зка не так;

She is not half as clever as they think. Яна зусім не такая разумная, як лічыцца;

not half bad infml нядрэ́нна; до́бра

halfback [ˈhɑ:fbæk] n. sport

1. паўабаро́нца

2. гульня́ паўабаро́ны

halfpenny [ˈheɪpni] n. паўпе́нсавік, паўпе́ні, мане́та ва́ртасцю ў паўпе́нса (брытанская манета, якая ўжывалася да 1984 г.)

halfway1 [ˌhɑ:fˈweɪ] adj.

1. які́ знаходзіцца на паўдаро́зе

2. кампрамі́сны;

halfway measures палаві́нчатыя ме́ры

3. праме́жкавы, перахо́дны

halfway2 [ˌhɑ:fˈweɪ] adv.

1. на паўдаро́зе; пасярэ́дзіне;

It’s about halfway between two towns. Гэта на паўдарозе паміж двума гарадамі;

He left halfway through the match. Ён пайшоў пасярэдзіне матча.

2. halfway to/toward smth. ама́ль, напало́ву, напалаві́ну да чаго-н.;

He was halfway to success. Ён амаль дасягнуў поспеху.