Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

space bar [ˈspeɪsˌbɑ:] n. кла́віша для інтэрва́лаў (у камп’ютары)

space invaders [ˈspeɪsɪnˌveɪdəz] n. pl. камп’ю́тарная гульня́ «Прышэ́льцы з ко́смасу»

space shuttle [ˈspeɪsˌʃʌtl] n. чаўно́чны паве́трана-касмі́чны апара́т

space station [ˈspeɪsˌsteɪʃn] n. касмі́чная ста́нцыя

space suit [ˈspeɪsˌs(j)u:t] n. скафа́ндр

spacing [ˈspeɪsɪŋ] n. інтэрва́л, адле́гласць;

type with double spacing друкава́ць праз два інтэрва́лы

spacious [ˈspeɪʃəs] adj. прасто́рны; вялі́зны; ёмісты; шыро́кі;

a spacious hall прасто́рная за́ла;

spacious mind высо́кі інтэле́кт;

a spacious approach to a problem шыро́кі по́гляд на прабле́му

spade [speɪd] n. рыдлёўка, лапа́та

call a spade a spаde ≅ называ́ць рэ́чы сваі́мі імёнамі

spades [speɪdz] n. pl. ві́ны, пі́кі (пра карты);

a queen of spades пі́кавая да́ма

in spades infml мо́цна, у вышэ́йшай ступе́ні

spadework [ˈspeɪdwɜ:k] n. працаёмкая рабо́та;

She did all the spadework at the office. Яна выконвала ўсю чорную працу ў офісе.