Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

peach [pi:tʃ] n. пе́рсік

peachy [ˈpi:tʃi] adj. пе́рсікавы (пра колер)

peacock [ˈpi:kɒk] n. паўлі́н

as proud as a peacock ≅ фанабэ́рысты як пе́вень

peacock blue [ˌpi:kɒkˈblu:] n. пералі́вісты сі́ні ко́лер

peahen [ˈpi:hən] n. са́мка паўлі́на, па́ва

peak1 [pi:k] n.

1. пік, востраканцо́вая вяршы́ня;

mountain peaks вяршы́ні гор

2. вышэ́йшы пункт;

at the peak of glory на вяршы́ні сла́вы;

at the peak of one’s career у ро́сквіце тво́рчых сіл

peak2 [pi:k] adj. максіма́льны; рэко́рдны; найвышэ́йшы;

peak load максіма́льная нагру́зка

peak3 [pi:k] v.

1. дасяга́ць;

In 1950 Chicago’s population peaked at about 3.6 million. Насельніцтва Чыкага дасягнула 3,6 мільёна ў 1950 годзе.

2. дасягну́ць апаге́я (славы, улады і да т.п.); дасягну́ць по́ўнага ро́сквіту

3. абвастра́ць; акцэнтава́ць;

heighten and peak contradictions узмацня́ць і абвастра́ць супярэ́чнасці

peaked [ˈpi:kt] AmE = peaky

peaky [ˈpi:ki] adj. BrE, infml змарне́лы, бле́дны, хвараві́ты з вы́гляду