Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

exaggeration [ɪgˌzædʒəˈreɪʃn] n. перабо́льшванне (дзеянне); перабо́льшанне (факт);

a slight/gross exaggeration нязна́чнае/вялі́кае перабо́льшанне

exalt [ɪgˈzɔ:lt] v. fml

1. усхваля́ць

2. узвыша́ць, узно́сіць

exaltation [ˌegzɔ:lˈteɪʃn] n. fml

1. захапле́нне; экзальта́цыя

2. павышэ́нне

exam [ɪgˈzæm] n. экза́мен, іспы́т; тэст;

a history/chemistry exam экза́мен па гісто́рыі/хі́міі;

an oral/a written exam ву́сны/пісьмо́вы экза́мен;

an entrance exam усту́пны экза́мен;

sit/do/take an exam здава́ць экза́мен;

pass/fail an exam здаць/не здаць экза́мен

examination [ɪgˌzæmɪˈneɪʃn] n.

1. агля́д; абсле́даванне; праве́рка, дасле́даванне

2. fml экза́мен

examine [ɪgˈzæmɪn] v.

1. разгляда́ць, агляда́ць, правяра́ць; вывуча́ць;

examine smth. in depth/in detail разгляда́ць што-н. глыбо́ка/дэталёва;

examine smth. for smth. правяра́ць што-н. (з пэўнай мэтай);

The police will examine the weapon for fingerprints. Паліцыя будзе вывучаць адбіткі пальцаў на зброі.

2. fml (in/on) экзаменава́ць

3. law дапы́тваць (сведку)

examinee [ɪgˌzæmɪˈni:] n. той, каго́ экзамену́юць

examiner [ɪgˈzæmɪnə] n. экзамена́тар

example [ɪgˈzɑ:mpl] n. пры́клад, узо́р;

set an example (of smth. to smb.) падава́ць пры́клад (чаго́-н. каму́-н.);

follow smb.’s example браць пры́клад з каго́-н.

for example напры́клад

exasperate [ɪgˈzæspəreɪt] v. раздражня́ць; злава́ць