Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ear2 [ɪə] n. ко́лас;

an ear corn ката́х кукуру́зы, пача́так кукуру́зы

earache [ˈɪəreɪk] n. вушны́ боль;

I’m having (an) earache. У мяне баляць вушы.

eardrum [ˈɪədrʌm] n. бараба́нная перапо́нка

earl [ɜ:l] n. граф (тытул у Вялікабрытаніі)

earlier [ˈɜ:liə] adj., adv. (выш. ст. ад early) ране́йшы; ране́й;

a week earlier ты́дзень ране́й, за ты́дзень да гэ́тага

earliest1 [ˈɜ:liɪst] n. : at the earliest не ране́й як/чым;

They are not expected until Tuesday at the earliest. Іх чакаюць не раней як у аўторак.

earliest2 [ˈɜ:liɪst] adj., adv. (найвыш. ст. ад early) са́мы ра́нні; ране́йшы за ўсі́х

early1 [ˈɜ:li] adj.

1. ра́нні; пачатко́вы;

in early spring ра́нняй вясно́й, напрадве́сні; на пача́тку вясны́;

in the early 20th century на пача́тку XX стаго́ддзя;

He was in his early forties. Яму было крыху больш за сорак.

2. датэрміно́вы; ху́ткі;

early elections датэрміно́выя вы́бары;

We await your early reply. Мы спадзяёмся на ваш хуткі адказ;

The train was 10 minutes early. Цягнік прыйшоў на 10 хвілін раней.

early2 [ˈɜ:li] adv. ра́на; за́гадзя

earlу on ране́й, да гэ́тага

earmark [ˈɪəmɑ:k] v. прызнача́ць (грошы, час і да т.п. для пэўнай мэты)