Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bitten [ˈbɪtn] p.p.bite2

bitter [ˈbɪtə] adj.

1. го́ркі;

a bitter taste го́ркі смак

2. го́ркі, паку́тлівы;

the bitter truth го́ркая пра́ўда;

bitter tears го́ркія слёзы;

a bitter lesson жо́рсткі ўро́к;

a bitter disappointment мо́цнае расчарава́нне

3. мо́цны, рэ́зкі; які́ праймае наскро́зь;

bitter cold страшэ́нны хо́лад;

a bitter wind рэ́зкі/мо́цны ве́цер

a bitter pill (to swallow) (праглыну́ць) го́ркую пілю́лю;

bitter as wormwood го́ркі як палы́н

bitterly [ˈbɪtəli] adv.

1. го́рка;

She wept bitterly. Яна горка плакала.

2. мо́цна, ве́льмі;

It was bitterly cold. Было вельмі холадна.

bitumen [ˈbɪtʃəmən] n. біту́м; асфа́льт

bituminous [bɪˈtju:mɪnəs] adj. біту́мны, бітуміно́зны;

bituminous concrete асфальтабето́н