Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

astigmatic [ˌæstɪgˈmætɪk] adj. астыгматы́чны;

astigmatic lenses астыгматы́чныя лі́нзы

astigmatism [əˈstɪgmətɪzəm] n. med. астыгматы́зм

astir [əˈstɜ:] adj., adv. узбу́джаны; у ру́ху; на нага́х

astonish [əˈstɒnɪʃ] v. здзіўля́ць, дзіві́ць, ура́жваць;

The news astonished everyone. Навіна здзівіла ўсіх.

astonished [əˈstɒnɪʃt] adj. здзі́ўлены, ура́жаны

astonishing [əˈstɒnɪʃɪŋ] adj. які́ здзіўляе/ура́жвае; уража́льны

astonishingly [əˈstɒnɪʃɪŋli] adv. на дзі́ва; неспадзява́на;

Jane took the news astonishingly well. Джэйн успрыняла навіну на дзіва добра.

astonishment [əˈstɒnɪʃmənt] n. здзіўле́нне;

to my astonishment на маё здзіўле́нне;

in astonishment у здзіўле́нні

astound [əˈstaʊnd] v. мо́цна здзіўля́ць, ура́жваць; шакі́раваць;

She was astounded by his arrogance. Яна была шакіравана яго пагардлівым стаўленнем.

astounded [əˈstaʊndɪd] adj. ве́льмі ўра́жаны; шакі́раваны