Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

electorate [ɪˈlektərət] n. электара́т, вы́баршчыкі

electric [ɪˈlektrɪk] adj.

1. электры́чны;

an electric bill раху́нак за электры́чнасць;

an electric current электры́чны ток;

an electric plug электры́чны штэ́псель;

an electric socket электры́чная разе́тка

2. наэлектрызава́ны;

The atmosphere in the hall was electric. Атмасфера ў зале была наэлектрызавана.

electrical [ɪˈlektrɪkl] adj. электры́чны;

electrical energy электраэне́ргія;

electrical devices электрапрыбо́ры

electrician [ˌelɪkˈtrɪʃn] n. эле́ктрык, электратэ́хнік, электраманцёр

electricity [ˌelɪkˈtrɪsəti] n. электры́чнасць;

The motor is run by electricity. Матор прыводзіцца ў рух электраэнергіяй.

electric chair [ɪˌlektrɪkˈtʃeə] n. the electric chair, таксама the chair электры́чны стул (метад смяротнага пакарання, асабліва ў ЗША)

electrification [ɪˌlektrɪfɪˈkeɪʃn] n. электрыфіка́цыя

electrify [ɪˈlektrɪfaɪ] v.

1. электрыфікава́ць

2. электрызава́ць (перан.); узбуджа́ць

electrocardiogram [ɪˌlektrəʊˈkɑ:diəʊgræm] n. med. электракардыягра́ма

electrocute [ɪˈlektrəkju:t] v. ра́ніць або́ забіва́ць электры́чным то́кам