Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pretention [prɪˈtenʃn] n. прэтэ́нзія

pretest1 [ˈpri:test] n.

1. папярэ́дні экза́мен; залі́к

2. папярэ́дняе абсле́даванне

pretest2 [ˈpri:test] v.

1. папярэ́дне экзаменава́ць

2. папярэ́дне абсле́даваць

pretext [ˈpri:tekst] n. (for) (выдуманая) прычы́на, зачэ́пка, падста́ва;

We’ll have to find a pretext for not going to the party. Нам трэба будзе выдумаць прычыну, каб не пайсці на вечар.

pretonic [ˌpri:ˈtɒnɪk] adj. ling. пераднаціскны́

pretty1 [ˈprɪti] adj.

1. прыго́жанькі, ла́дны, прыва́бны (пра дзяцей, жанчын, маленькія рэчы)

2. мі́лы, чаро́ўны, цудо́ўны;

a pretty park цудо́ўны парк;

pretty flowers цудо́ўныя кве́ткі

3. iron. вясёленькі, нішто́ сабе́;

А pretty mess you’ve made of it. Ну і кашу ты заварыў.

as pretty as a picture dated прыго́жы як карці́нка (карці́на);

a pretty penny dated кру́гленькая су́ма

pretty2 [ˈprɪti] adv. даво́лі, до́сыць;

The concert was pretty good. Канцэрт быў даволі добры.

pretty much/well infml ве́льмі, у зна́чнай ступе́ні; ама́ль;

He draws pretty well. Ён малюе вельмі добра;

be sitting pretty infml до́бра ўладкава́цца; быць у вы́гадным стано́вішчы

prevail [prɪˈveɪl] v.

1. (in/among) пераважа́ць, прэвалі́раваць

2. fml (against/over smth.) адо́лець, асі́ліць (што-н.); перамагчы́, узя́ць верх (пра меркаванні, погляды)

3. : prevail on/upon smb. to do smth. fml перакана́ць каго́-н. зрабі́ць што-н.

prevailing [prɪˈveɪlɪŋ] adj. які́ пераважае; перава́жны; які́ пануе

prevalent [ˈprevələnt] adj. (among, in) (шыро́ка) распаўсю́джаны