Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fitted [ˈfɪtɪd] adj.

1. (with) усталява́ны, абсталява́ны (чым-н.);

Is the car fitted with a radio? Ці ёсць у аўтамабілі радыё?

2. прыладкава́ны (прыбіты, прыкручаны і да т.п.);

a fitted carpet BrE дыва́н на ўвесь пако́й

3. (пра адзенне) яко́е абляга́е фігу́ру

fitter [ˈfɪtə] n. збо́ршчык, сле́сар-манта́жнік

fitting [ˈfɪtɪŋ] n.

1. звыч. pl. fittings абсталява́нне;

electric fittings электраабсталява́нне

2. прыме́рка (адзення)

five [faɪv] num., n. пяць; пяцёра; пяцёрка;

Volume 5 пя́ты том;

It’s after five. Цяпер шостая гадзіна;

five hundred пяцьсо́т

fiver [ˈfaɪvə] n. BrE, infml пяць фу́нтаў; банкно́т у пяць фу́нтаў;

It costs a fiver. Гэта каштуе 5 фунтаў;

I’ve got only fivers. У мяне толькі банкноты па 5 фунтаў.

fix1 [fɪks] n.

1. infml няёмкае або́ ця́жкае/цяжко́е стано́вішча;

be in a fix быць/апыну́цца ў ця́жкім стано́вішчы

2. infml до́за/уко́л (наркотыку)

3. вызначэ́нне ме́сца (каго-н./чаго-н.);

We couldn’t get a fix on his whereabouts. Мы не маглі вызначыць яго месцазнаходжанне.

fix2 [fɪks] v.

1. замацо́ўваць; устана́ўліваць, устанаўля́ць

2. выраша́ць, вызнача́ць;

They fixed the rent at £100 a month. Яны вызначылі рэнту ў 100 фунтаў (стэрлінгаў) за месяц;

How are you fixed for Sunday? Якія твае планы на нядзелю?

3. папраўля́ць, рамантава́ць, нала́джваць

4. гатава́ць (ежу)

5. infml фальсіфікава́ць (вынікі выбараў, спаборніцтва)

6. infml кара́ць

7. AmE, infml кастры́раваць, лягча́ць, паклада́ць (жывёлу)

fix on [ˌfɪksˈɒn] phr. v.

1. выраша́ць, дамаўля́цца;

Let’s fix on a date. Давайце дамовімся пра дату.

2. затры́мліваць (думкі, увагу); спыня́ць (позірк);

She fixed her eyes on the clock. Яна спыніла свой позірк на гадзінніку.

fi x up [ˌfɪksˈʌp] phr. v. адрамантава́ць, прыстасава́ць

fixed [fɪkst] adj.

1. нерухо́мы, замацава́ны (пра абсталяванне, мэблю)

2. дамо́ўлены; вы́рашаны;

a fixed time/date дамо́ўлены час/дзень;

fixed prices фіксава́ныя цэ́ны

3. цвёрды, непахі́сны;

He has fixed ideas. Яго погляды не мяняюцца.

fixture [ˈfɪkstʃə] n.

1. BrE запланава́нае спарты́ўнае мерапрые́мства

2. нерухо́мае абсталява́нне (у доме); сантэ́хніка

3. хто-н./што-н. як пастая́нная прынале́жнасць да пэ́ўнага асяро́ддзя; звыча́йная з’я́ва;

She was a fixture in the city’s nightclubs. Яна была сталай наведвальніцай начных клубаў у горадзе.

fizz [fɪz] v. шыпе́ць, бурбо́ліць, пе́ніцца (пра вадкасці, напіткі)