final1 [ˈfaɪnl] n.
1. sport фіна́л, фіна́льная сустрэ́ча/гульня́
2. pl. finals BrE выпускны́я экза́мены;
sit/take one’s finals здава́ць выпускны́я экза́мены
final2 [ˈfaɪnl] adj. апо́шні; канчатко́вы
finale [fɪˈnɑ:li] n. mus. фіна́л;
a grand finale урачы́сты фіна́л
finalist [ˈfaɪnəlɪst] n. фіналі́ст; фіналі́стка
finality [faɪˈnæləti] n. заве́ршанасць; незваро́тнасць
finalize, BrE finalise [ˈfaɪnəlaɪz] v. завярша́ць; афармля́ць (канчатковы варыянт)
finally [ˈfaɪnəli] adv.
1. нарэ́шце; у рэ́шце рэшт, урэ́шце
2. у канцы́, напрыканцы́, на заканчэ́нне, у заключэ́нне;
And finally I would like to thank you all for help. І ў заключэнне я хацеў бы падзякаваць усім вам за дапамогу.
3. канчатко́ва;
The matter was not finally settled until later. Справа была канчаткова вырашана толькі пазней.
finance1 [ˈfaɪnæns, faɪˈnæns] n. фіна́нсы
finance2 [ˈfaɪnæns, faɪˈnæns] v. фінансава́ць