Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

underdone [ˌʌndəˈdʌn] adj. недасма́жаны; недапе́чаны;

The meat was underdone and quite uneatable. Мяса было недасмажанае і таму зусім непрыдатнае для яды.

underestimate1 [ˌʌndərˈestɪmət] n. недаацэ́нка

underestimate2 [ˌʌndərˈestɪmeɪt] v. недаацэ́ньваць; зані́зка ацэ́ньваць;

You underestimated your opponent. Ты недаацаніў свайго апанента.

underestimation [ˌʌndərˌestɪˈmeɪʃn] n. = unde restimate1

underfed [ˌʌndəˈfed] adj. недако́рмлены; які́ кепска харчу́ецца, не даяда́е

underfloor [ˌʌndəˈflɔ:] adj. які́ праходзіць пад падло́гаю;

underfloor heating ацяпле́нне, праве́дзенае пад падло́гаю

underfoot [ˌʌndəˈfʊt] adv. пад нага́мі;

trample underfoot затапта́ць, растапта́ць нага́мі

undergo [ˌʌndəˈgəʊ] v. (underwent, undergone)

1. перано́сіць (цяжкасці, пакуты і да т.п.)

2. падвярга́цца;

undergo a great change мо́цна змяні́цца;

He underwent an operation. Ён перанёс аперацыю.

undergone [ˌʌndəˈgɒn] p.p.undergo

undergraduate [ˌʌndəˈgrædʒuət] n. студэ́нт кале́джа або́ ўніверсітэ́та;

an undergraduate at Oxford студэ́нт О́ксфардскага ўніверсітэ́та