Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ugh [ʊh] interj. (ужываецца для выражэння агіды) фу!, фэ! (ужываецца для выражэння непрыемных пачуццяў) брр!, ах! Ugh, it’s cold! Брр, холадна!

Ugli [ˈʌgli] n. bot. а́глі, яма́йскі гібры́д грэйпфру́та, апельсі́на і мандары́на

ugliness [ˈʌglinəs] n. бры́дкасць, агі́днасць; непрыго́жы вы́гляд; пачва́рнасць

ugly [ˈʌgli] adj.

1. непрыго́жы, бры́дкі;

grow ugly пабрыдчэ́ць

2. непрые́мны; агі́дны, пачва́рны, мярзо́тны;

ugly news ке́пскія наві́ны

ugly as sin страшэ́нны як смяро́тны грэх;

an ugly customer infml паску́дны тып;

an ugly duckling га́дкае качаня́ (якое вырасла і стала лебедзем)