Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unsafe [ʌnˈseɪf] adj. ненадзе́йны, небяспе́чны;

an unsafe method рызыко́ўны ме́тад

unsaid [ʌnˈsed] past, p.p. → unsay:

what is said cannot be unsaid ≅ сло́ва не верабе́й, вы́пусціш – не зло́віш

unsatisfactory [ˌʌnˌsætɪsˈfæktəri] adj. нездавальня́ючы, незадавальня́ючы

unsatisfied [ʌnˈsætɪsfaɪd] adj. незадаво́лены;

unsatisfied demand незадаво́лены по́пыт

unsavory [ʌnˈseɪvəri] AmE = unsavoury

unsavoury [ʌnˈseɪvəri] adj.

1. нясма́чны; прэ́сны

2. fml непрые́мны, агі́дны;

an unsavoury reputation дрэ́нная рэпута́цыя

unsay [ˌʌnˈseɪ] v. (unsaid) fml браць сло́ва наза́д, адмаўля́цца ад ска́занага

unscathed [ʌnˈskeɪðd] adj. няшко́дны; непашко́джаны;

She was lucky to escape unscathed from the car crash. Ёй пашанцавала застацца цэлай пасля аўтакатастрофы.

unscramble [ˌʌnˈskræmbl] v.

1. разблы́тваць, рабі́ць зразуме́лым (што-н. няяснае)

2. infml прыво́дзіць у пара́дак; расшыфро́ўваць (паведамленне, перададзенае па тэлефоне)

unscrew [ˌʌnˈskru:] v. адві́нчваць; адві́нчвацца; разві́нчваць; разві́нчвацца;

unscrew a lid адві́нчваць на́крыўку