Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

temporarily [ˈtempərərɪli] adv. часо́ва;

put off the work temporarily адкла́дваць на некато́ры час пра́цу

temporary [ˈtempərəri] adj. часо́вы;

a tempo rary job часо́вая пра́ца

temporize, BrE -ise [ˈtempəraɪz] v. fml цягну́ць час, мару́дзіць;

temporize with smb. ісці́ на кампрамі́с з кім-н.

tempt [tempt] v.

1. (into) спакуша́ць;

The devil tempted him. Яго падбіў д’ябал.

2. ва́біць; на́дзіць;

I was tempted to leave. Мне карцела сысці.

tempt fate/providence выпрабо́ўваць лёс; шука́ць бяды́

temptation [tempˈteɪʃn]n. спакушэ́нне; спаку́са;

lead smb. into temptation уво́дзіць каго́-н. у спаку́су;

yield/give way to temptation пад дава́цца спаку́се;

resist the temptation стры́млівацца ад спаку́сы

tempted [ˈtemptɪd] adj. схі́льны;

I’m very tempted to sell my house. Я схільны прадаць свой дом.

tempter [ˈtemptə] n.

1. спаку́снік

2. the Tempter д’я́бал, сатана́

tempting [ˈtemptɪŋ]adj. спаку́слівы; прына́дны; прыва́бны;

It sounds tempting. Гэта гучыць прывабна.

temptress [ˈtemptrəs] adj. спаку́сніца

ten [ten] num, n. дзе́сяць, дзяся́так;

in tens/ten at a time дзяся́ткамі

ten to one вераго́дна, хутчэ́й за ўсё, дзе́сяць су́праць аднаго́