Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

preserve2 [prɪˈzɜ:v] v.

1. ахо́ўваць, захо́ўваць; падтры́мліваць;

preserve national traditions захо́ўваць нацыяна́льныя трады́цыі;

I think these traditional customs should be preserved. Я лічу, што трэба захаваць гэтыя традыцыйныя звычаі.

2. аберага́ць;

preserve rare species from extinction аберага́ць рэ́дкія ві́ды ад выміра́ння

3. кансервава́ць, нарыхто́ўваць у запа́с

preserver [prɪˈzɜ:və] n. захава́льнік

preset [ˌpri:ˈset] v. (preset) за́гадзя ўстана́ўліваць

preside [prɪˈzaɪd] v. (at/over) старшы́нстваваць, быць старшынёй;

John was asked tо preside at the committee meeting. Джона папрасілі старшынстваваць на сходзе камітэта.

presidency [ˈprezɪdənsi] n.

1. прэзідэ́нцтва

2. старшы́нства

president [ˈprezɪdənt] n.

1. (таксама President) Прэзідэ́нт (дзяржавы);

the President of France Прэзідэ́нт Фра́нцыі;

President Abama прэзідэ́нт Аба́ма

2. старшыня́ (суда, журы, сената)

3. прэзідэ́нт, старшыня́ праўле́ння (банка, кампаніі і да т.п.)

president-elect [ˌprezɪdəntɪˈlekt] (pl. presidentselect) n. абра́ны прэзідэ́нт, які́ яшчэ не заня́ў паса́ду

presidium [prɪˈsɪdiəm] n. прэзі́дыум

press1 [pres] n.

1. (часта the press, the Press) друк, прэса;

local/national/foreign press мясцо́вая/нацыяна́льная/заме́жная прэ́са;

the freedom of the Press/press freedom свабо́да дру́ку;

be in the press быць у дру́ку

2. друка́рскі стано́к

3. друка́рня, выдаве́цтва;

Oxford University Press выдаве́цтва О́ксфар дскага ўніверсітэ́та

4. ціскані́на, таўкатня́

5. прасава́нне;

give smth. a press вы́прасаваць што-н.

press2 [pres] v.

1. ці́снуць; прыціска́ць;

press the button націска́ць на кно́пку;

press juice out of a lemon выціска́ць сок з лімо́на

2. прасава́ць

3. насто́йваць, патрабава́ць, прымуша́ць; дамага́цца;

The bank is pressing up for a quick decision. Банк патрабуе ад нас хуткага рашэння;

time presses/is pressing час не чака́е

4. навя́зваць, ста́віць у ця́жкае стано́вішча;

We are pressed for time. У нас няма часу.

press smth. home перако́нваць, упэ́ўніваць; насто́йваць на чым-н.

press down [ˌpresˈdaʊn] phr. v. прыціска́ць

press forward [ˌpresˈfɔ:wəd] phr. v. прабіва́цца, ру́хацца, праціска́цца напе́рад

press in [ˌpresˈɪn] phr. v.

1. уціска́ць; прапі́хваць

2. уціска́цца; праціска́цца; прапіха́цца

press on [ˌpresˈɒn] phr. v. infml спяша́цца; паспяша́цца

press up [ˌpresˈʌp] phr. v.

1. адціска́ць, цясні́ць

2. то́ўпіцца