Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

perfume [ˈpɜ:fju:m] n.

1. во́дар, духмя́насць, прые́мны пах;

the fragrant perfume of the flowers прые́мны пах кве́так

2. духі́, парфу́ма;

She never wears perfume. Яна ніколі не карыстаецца духамі.

perfumery [pəˈfju:məri] n.

1. парфуме́рыя

2. парфуме́рная спра́ва

3. парфуме́рная фа́брыка

4. парфуме́рны магазі́н

perhaps [pəˈhæps] adv.

1. мо́жа, магчы́ма;

Perhaps the weather will change tomorrow. Магчыма, надвор’е зменіцца заўтра.

2. калі́ ла́ска (у ветлівай просьбе альбо прапанове);

Perhaps you would send this letter by e-mail. Адпраўце мне ліст па імэйл, калі ласка.

3. (калі вы нехаця пагаджаецеся зрабіць што-н.) : You would discuss it with the boss. – Yeah, perhaps. Абмяркуйце гэта з босам. – Так.

perigree [ˈperɪdʒi:] n. astron. перыге́й

peril [ˈperəl] n. fml or lit. (вялі́кая) небяспе́ка; ры́зыка;

in peril у небяспе́цы

at one’s own peril на свой страх і ры́зыку

perimeter [pəˈrɪmɪtə] n. math. перы́метр;

Calculate the perimeter of this rectangle. Вылічы перыметр гэтага прамавугольніка.

period [ˈpɪəriəd] n.

1. перы́яд; тэ́рмін;

the postwar period паслявае́нны перы́яд;

for a short period на каро́ткі тэ́рмін

2. geol. эпо́ха, э́ра;

the Jurassic period ю́рскі перы́яд

3. уро́к (у школе, каледжы)

4. менструа́цыя, ме́сячныя

periodic [ˌpɪəriˈɒdɪk] adj. перыяды́чны;

periodic bouts of depression перыяды́чныя пры́ступы дэпрэ́сіі

periodical [ˌpɪəriˈɒdɪkl] n. перыяды́чнае выда́нне; часо́піс;

a weekly periodical штотыднёвы часо́піс, штотыднёвік

peripheral [pəˈrɪfərəl] adj. (to)

1. fml нязна́чны

2. перыферы́йны; дру́гасны;

The love interest is peripheral to the main plot of the movie. Любоўная лінія не з’яўляецца галоўнай у сюжэце фільма.