Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

one-time [ˈwʌntaɪm] adj.

1. былы́;

a one-time director былы́ дырэ́ктар

2. аднаразо́вы; які́ сустракаецца/адбыва́ецца то́лькі адно́йчы;

a one-time fee аднаразо́вая вы́плата; ра́завы плаце́ж

one-to-one [ˌwʌntəˈwʌn] adj.

1. адзі́н на адзі́н, без све́дак, з во́ка на во́ка, сам-на́сам;

a oneto-one meeting сустрэ́ча адзі́н на адзі́н

2. адзі́н к аднаму́;

a one-to-one correlation суадно́сіны адзі́н к аднаму́

one-way [ˌwʌnˈweɪ] adj. аднабако́вы, у адзі́н бок (пра рух);

a one-way street ву́ліца з аднабако́вым ру́хам;

a one-way ticket AmE біле́т у адзі́н бок

one another [ˌwʌnəˈnʌðə] pron. адзі́н аднаго́, адзі́н друго́га; адна́ адну́, адна́ другу́ю; адно́ аднаго́, адно́ друго́га

ongoing [ˈɒngəʊɪŋ] adj.

1. бесперапы́нны, безупы́нны, няспы́нны, пастая́нны

2. які́ адбываецца ў цяпе́рашні час;

ongoing negotiations перамо́вы, які́я прахо́дзяць у цяпе́рашні час

onion [ˈʌnjən] n. цыбу́ля; цыбу́ліна;

onion soup цыбу́льны суп;

Chop the onions finely. Дробна пакрышыце цыбулю.

know one’s onions infml ≅ з’е́сці на чым-н. зу́бы/саба́ку; быць знатако́м/зна́ўцам; разбіра́цца ў чым-н.

online [ˌɒnˈlaɪn] adj. comput. анла́йнавы, неаўтано́мны; падклю́чаны

onlooker [ˈɒnlʊkə] n. гляда́ч; нагляда́льнік, назіра́льнік; све́дка

only1 [ˈəʊnli] adj. адзі́ны;

an only child адзі́нае дзіця́

the only thing that matters адзі́нае, што ма́е значэ́нне;

He was the only one to object. Толькі ён і быў супраць;

the only thing is… infml спра́ва ў тым, што…

only2 [ˈəʊnli] adv. то́лькі;

if only калі́ б то́лькі;

only just то́лькі што;

only too ве́льмі, на́дта, надзвы́чай;

I saw him only yesterday. Я бачыў яго толькі ўчора;

Only a doctor can do that. Толькі ўрач можа гэта зрабіць;

You only have to look at this man to see he doesn’t eat enough. Дастаткова толькі глянуць на гэтага чалавека, каб зразумець, што ён недаядае.