Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

opening1 [ˈəʊpnɪŋ] n.

1. адту́ліна, шчы́ліна;

an opening in a wall дзі́рка ў сцяне́;

an opening in the clouds прасве́т у во́блаках

2. пача́так;

the opening of a film пача́так фі́льма

3. адкрыццё (выставы, канферэнцыі і да т.п.);

the opening of an exhibition адкрыццё выста́вы

4. вака́нсія;

We have an opening for an engineer. У нас ёсць вакантная пасада інжынера.

5. спрыя́льная магчы́масць, зру́чны вы́падак

opening2 [ˈəʊpnɪŋ] adj. пе́ршы, пачатко́вы, зыхо́дны, усту́пны;

opening chapters пе́ршыя раздзе́лы;

the opening ceremony of the Olympic games цырымо́нія адкрыцця́/урачы́стае адкрыццё Алімпі́йскіх гу́льняў;

an opening night прэм’е́ра

openly [ˈəʊpənli] adv.

1. адкры́та, публі́чна

2. шчы́ра, праўдзі́ва

open-air [ˌəʊpənˈeə] adj. які́ адбываецца/знахо́дзіцца на во́льным паве́тры;

an open-air swimming-pool басе́йн пад адкры́тым не́бам

open-and-shut case [ˌəʊpənəndʃʌtˈkeɪs] n. відаво́чная/про́стая/элемента́рная спра́ва, а́збучная і́сціна

open-ended [ˌəʊpənˈendɪd] adj.

1. не абмежава́ны ча́сам/у ча́се;

open-ended contracts бестэрміно́выя кантра́кты

2. неканчатко́вы; які́ дапускае папра́ўкі, змяне́нні

open-hearted [ˌəʊpənˈhɑ:tɪd] adj.

1. велікаду́шны, до́бры

2. адкры́ты, шчы́ры, чыстасардэ́чны

open-minded [əʊpənˈmaɪndɪd] adj.

1. непрадузя́ты

2. успрыма́льны, адкры́ты (да новых ідэй)

open day [ˈəʊpəndeɪ] n. BrE дзень адчы́неных дзвярэ́й (у арганізацыі, навучальнай установе і да т.п.)

opera [ˈɒprə] n. о́пера;

an opera singer о́перны спява́к;

the opera season о́перны сезо́н