Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

only3 [ˈəʊnli] conj. infml то́лькі, але́;

You may go, only come back early. Можаш ісці, толькі вяртайся не позна.

onomatopoeia [ˌɒnəˌmætəˈpi:ə] n. ling. анаматапе́я, гукаперайма́нне

onrush [ˈɒnrʌʃ] n. fml на́ціск, ата́ка; прыто́к, прылі́ў;

an onrush of tears пато́к слёз

onset [ˈɒnset] n.

1. пача́так (асабліва чаго-н. непрыемнага);

the onset of war пача́так вайны́

2. ата́ка, на́ціск, напа́д

onslaught [ˈɒnslɔ:t] n. (on) на́ціск, нападзе́нне;

make an onslaught on smb. шалёна атакава́ць каго́-н.

onto [ˈɒntu, ˈɒntə] prep. на, у;

be onto smth. даве́двацца пра што-н., уніка́ць у што-н., быць у ку́рсе спра́вы

onus [ˈəʊnəs] n. the onus fml цяжа́р, адка́знасць, доўг, абавя́зак;

the onus is on smb. (to do smth.) цяжа́р адка́знасці (за што-н.) ляжы́ць на кім-н.

onward [ˈɒnwəd] adj. fml які́ рухаецца дале́й/напе́рад;

an onward movement рух напе́рад

onwards [ˈɒnwədz] adv. напе́рад, упе́рад, дале́й;

from then onwards з той пары́, з таго́ ча́су;

from now onwards надале́й, у дале́йшым, ад/з гэ́тага ча́су

oops [u:ps] interj. infml вой!; ох!; вох!; ух! (выказвае пачуццё спалоху, здзіўлення і да т.п.);

Oops! I nearly dropped my cup of tea! Вой! Я ледзь не ўпусціў свой кубачак гарбаты!