Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ooze1 [u:z] n.

1. глей, буза́, лі́пкая/гле́йкая гразь

2. прасо́чванне; паво́льнае выцяка́нне (вільгаці)

ooze2 [u:z] v. сачы́цца, выцяка́ць па кро́плі/то́нкім струме́нем;

The wound was oozing blood. З раны сачылася кроў;

Her eyes oozed kindness. Яе вочы свяціліся/прамянелі дабратой.

opacity [əʊˈpæsəti] n. fml

1. непразры́стасць; святлонепраніка́льнасць

2. няя́снасць, невыра́знасць, цьмя́насць

opal [ˈəʊpl] n. min. апа́л;

a bracelet made of opals бранзале́т (зро́блены) з апа́лаў

opaque [əʊˈpeɪk] adj.

1. непразры́сты, святлонепраніка́льны;

opaque glass непразры́стае шкло

2. няя́сны; невыра́зны; незразуме́лы; няпэ́ўны

OPEC [ˈəʊpek] (скар. ад Organization of Petroleum Exporting Countries) АПЕК, Арганіза́цыя краі́н – экспарцёраў на́фты

open1 [ˈəʊpən] n. the open адкры́тае ме́сца, прасто́ра;

in the open на во́льным паве́тры, пад адкры́тым не́бам;

bring smth. (out) into the open даво́дзіць што-н. да агу́льнага ве́дама/да ве́дама пу́блікі

open2 [ˈəʊpən] adj.

1. адчы́нены, расчы́нены, адкры́ты;

an open door адчы́неныя дзве́ры;

an open mouth разя́ўлены/адкры́ты рот;

open eyes расплю́шчаныя во́чы;

an open book разго́рнутая кні́га;

an open shirt расшпі́леная кашу́ля;

The flowers are all open now. Кветкі ўжо ўсе параспускаліся.

2. адкры́ты, неперасе́чаны;

open country неперасе́чаная мясцо́васць

3. во́льны, дасту́пны (для наведвання);

open to the public увахо́д во́льны

4. незаня́ты;

Is the vacancy still open? Вакансія пакуль незанятая?

5. адкры́ты, я́ўны, публі́чны;

open hostility адкры́тая/я́ўная варо́жасць;

an open secret сакрэ́т палішыне́ля; сакрэ́т, які́ ўсім вядо́мы; уя́ўная та́йна

6. нявы́рашаны; нявы́значаны, няпэ́ўны;

an open question адкры́тае пыта́нне

7. адкры́ты, шчы́ры;

be open with smb. быць шчы́рым з кім-н.

keep one’s ears/eyes open быць насцяро́жаным/напагато́ве;

He went into it with his eyes open. Ён свядома ішоў на гэта;

welcome smb. with open arms сустрака́ць каго́-н. сардэ́чна/гасці́нна/ве́тліва

open3 [ˈəʊpən] v.

1. адкрыва́ць, адчыня́ць; адкрыва́цца, адчыня́цца;

open one’s eyes расплю́шчваць во́чы;

open a book раскрыва́ць/разго́ртваць кні́гу;

open an umbrella раскрыва́ць парасо́н;

open the door адчыня́ць дзве́ры;

The shop opens at 9 o’clock. Крама адчыняецца а дзявятай гадзіне;

Flowers open in the sun. Кветкі распускаюцца на сонцы.

2. адкрыва́ць, пачына́ць; адкрыва́цца, пачына́цца;

open negotiations пачына́ць перамо́вы;

open fire адкрыва́ць аго́нь

open smb.’s eyes to smth. адкрыва́ць каму́-н. во́чы на што-н.;

the heavens opened дождж палі́ў як з вядра́э́бра

open out [ˌəʊpənˈaʊt] phr. v. расшыра́цца, пашыра́цца;

open out to smb. гавары́ць больш во́льна з кім-н.; стаць самі́м сабо́й

open up [ˌəʊpənˈʌp] phr. v.

1. гавары́ць шчы́ра/адкры́та

2. адкрыва́ць аго́нь (пра стральбу);

Anti-aircraft guns opened up. Зенітная/супраць паветраная артылерыя адкрыла агонь.

3. адчыня́ць дзве́ры (звыч. ужываецца ў загадах)

opener [ˈəʊpnə] n. прыла́да для адкрыва́ння бутэ́лек, бляша́нак;

a can-opener кансе́рвавы нож, адкрыва́лка для бляша́нак;