Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Olympiad [əˈlɪmpiæd] n.

1. алімпія́да, Алімпі́йскія гу́льні

2. алімпія́да (спартыўныя, тэатральныя, навуковыя і да т. п. спаборніцтвы)

Olympian [əˈlɪmpiən] adj.

1. myth. алімпі́йскі, бо́скі

2. ве́лічны

Olympic [əˈlɪmpɪk] adj. алімпі́йскі;

an Olympic champion чэмпіён Алімпі́йскіх гу́льняў

Olympics [əˈlɪmpɪks] pl. the OlympicsOlympic Games

Olympic Games [əˌlɪmpɪkˈgeɪmz] n. pl. the Olympic Games Алімпі́йскія гу́льні

ombudsman [ˈɒmbʊdzmən] n. (pl. -men) о́мбудсмен (службовая асоба, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрадавых органаў)

ombudsmen [ˈɒmbʊdzmən] pl.ombudsman

omega [ˈəʊmɪgə] n. аме́га (апошняя літара грэчаскага алфавіта)

omelette [ˈɒmlət] n. амле́т

you can’t make an omelette without breaking eggs ≅ лес сяку́ць – трэ́скі ляця́ць

omen [ˈəʊmən] n. прыме́та, знак;

a good/bad omen до́брая/дрэ́нная прыме́та