Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

scorcher [ˈskɔ:tʃə] n. infml

1. спяко́тны дзень;

Whew! It’s a real scorcher today. Цьфу! Але і спякота сёння!

2. што-н. небыва́лае, ашаламля́льнае;

She is a scorcher! Яна проста ашаламляльная!

scorching [ˈskɔ:tʃɪŋ] adj. пяку́чы; гара́чы, спяко́тны;

It’s scorching hot today. Сёння нязносная гарачыня.

scorch mark [ˈskɔ:tʃˌmɑ:k] n. падпа́ліна, прыпа́ленае ме́сца

score1 [skɔ:] n.

1. лік; лік ачко́ў (у гульні);

keep the score ве́сці лік;

make a score of 50 points набра́ць 50 ба́лаў

2. ме́тка, зару́бка, рубе́ц

3. два дзяся́ткі;

two score and ten пяцьдзяся́т;

scores of people шмат людзе́й

4. mus. партыту́ра

on more scores than one па шматлі́кіх прычы́нах;

on this score на гэ́ты конт, у гэ́тых адно́сінах;

play/settle old scores зво́дзіць стары́я раху́нкі; раскві́твацца

score2 [skɔ:] v.

1. ве́сці лік (у гульні); набіра́ць ачкі́, ба́лы;

score a goal забі́ць гол;

She scored 100 in the test. Яна набрала 100 балаў за тэст.

2. залі́чваць ( ачкі)

3. дабіва́цца по́спеху;

The programme scored a real hit with the public. Праграма мела вялікі поспех у публікі.

4. дра́паць, рабі́ць зару́бкі

score off [ˌskɔ:rˈɒf] phr. v. атрыма́ць верх (над кім-н.);

It’s easy to score off that poor silly woman. Вельмі лёгка збіць з панталыку гэтую дурніцу.

score out [ˌskɔ:rˈaʊt] phr. v. выкрэ́сліваць

score through [ˌskɔ:ˈθru:] phr. v. = score out

scorer [ˈskɔ:rə] n.

1. лічы́льнік ачко́ў, маркёр

2. ігро́к, гуле́ц, які́ забівае мяч; а́ўтар го́ла

scorn1 [skɔ:n] n.

1. (for) пага́рда, грэ́баванне;

show one’s scorn ста́віцца з пага́рдаю, грэ́баваць;

hold smb. in scorn пагарджа́ць кім-н.

2. аб’е́кт пага́рды;

laugh smb. to scorn высме́йваць каго́-н., падніма́ць каго́-н. на смех;

He is the scorn of his friends now. Сябры ставяцца да яго цяпер з пагардаю.

pour/heap scorn on smb. выліва́ць на каго́-н. сваю́ пага́рду

scorn2 [skɔ:n] v.

1. пагарджа́ць, ста́віцца з пага́рдаю

2. fml адхіля́ць, адмаўля́цца (ад чаго-н.);

scorn smb.’s advice грэ́баваць чыёй-н. па ра́даю

scornful [ˈskɔ:nfəl] adj. (of) пага́рдлівы;

She was scornful of our efforts. Яна пагардліва ставілася да нашых намаганняў.

Scorpio1 [ˈskɔ:piəʊ] n.

1. astron. Скарпіён (сузор’е)

2. astrol. Скарпіён (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)