Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

expenditure [ɪkˈspendɪtʃə] n. тра́та, расхо́ды, выда́так

expense [ɪkˈspens] n.

1. расхо́д, выда́так; кошт

2. pl. expenses расхо́ды, выда́ткі (дзеля пэўнай мэты);

travelling expenses даро́жныя выда́ткі; камандзіро́вачныя;

All expenses paid. Усе расходы/выдаткі аплочаны(я).

at smb.’s expense за чый-н. кошт;

at the expense of smth. за кошт чаго́-н.

expensive [ɪkˈspensɪv] adj. дарагі́, кашто́ўны

expensively [ɪkˈspensɪvli] adv. до́рага; за вялі́кі кошт, бага́та;

She was expensively dressed. Яна была багата апранута.

experience1 [ɪkˈspɪəriəns] n.

1. (of) во́пыт; до́свед; уме́нне; ве́данне;

practical/personal experience практы́чны/асабі́сты во́пыт;

previous experience папярэ́дні до́свед;

lack of experience недахо́п до́сведу;

know/learn from experience ве́даць/даве́двацца з во́пыту;

get/gain experience набыва́ць/напрацо́ўваць во́пыт

2. (перажы́тая) прыго́да; ура́жанне;

an unforgettable experience незабы́ўная прыго́да, незабы́ўнае ўра́жанне;

quite an experience ве́льмі ціка́вы, хвалю́ючы вы́падак;

Surfing is quite an experience! Серфінг – гэта так цікава!

experience2 [ɪkˈspɪəriəns] v.

1. пазнава́ць, зазнава́ць, спасціга́ць; ве́даць з во́пыту

2. адчува́ць, перажыва́ць

experienced [ɪkˈspɪəriənst] adj. (in) во́пытны, дасве́дчаны; спрактыкава́ны; кваліфікава́ны;

an experienced surgeon во́пытны хіру́рг;

He is very experienced in looking after animals. У яго шмат вопыту ў доглядзе жывёлы.

experiment1 [ɪkˈsperɪmənt] n. (on) до́след, эксперыме́нт;

do/perform/carry out an experiment право́дзіць эксперыме́нт

experiment2 [ɪkˈsperɪmənt] v. (on, with) право́дзіць до́следы, эксперыментава́ць

experimental [ɪkˌsperɪˈmentl] adj. эксперымента́льны, про́бны