Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

prostrate2 [prɒˈstreɪt] v.

1. знясі́льваць, спусташа́ць, змо́рваць

2. знемага́ць, знясі́льваць

prostration [prɒˈstreɪʃn] n. fml прастра́цыя; знямо́га, знясі́ленне

protean [ˈprəʊtiən, prəʊˈti:ən] adj.

1. lit. разнаста́йны, зме́нлівы

2. рознабако́вы, шматгра́нны

protect [prəˈtekt] v. (against/from) абараня́ць, ахо́ўваць;

I have to protect my reputation. Мне прыходзіцца абараняць сваю рэпутацыю.

protection [prəˈtekʃn] n.

1. (for/of) (against/from) абаро́на, ахо́ва;

consumer protection абаро́на право́ў спажыўцо́ў;

They sell clothes that provide protection against the wind and rain. Яны прадаюць адзенне, якое засцерагае ад ветру і дажджу.

2. засту́пніцтва

protectionism [prəˈtekʃənɪzəm] n. пратэкцыяні́зм

protective [prəˈtektɪv] adj.

1. засцерага́льны, ахо́ўны;

protective clothing ахо́ўнае адзе́нне;

protective colouring ахо́ўная афарбо́ўка

2. (of/towards) засту́пніцкі, апяку́нскі

3. econ. пратэкцыяні́сцкі;

protective tariffs пратэкцыяні́сцкія тары́фы

protector [prəˈtektə] n. пратэ́ктар; абаро́нца, засту́пнік, ахо́ўнік

protectorate [prəˈtektərət] n. пратэктара́т;

a protectorate treaty дагаво́р аб пратэктара́це

protein [ˈprəʊti:n] n. бяло́к, пратэі́н