Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

presentable [prɪˈzentəbl] adj. прысто́йны; рэспекта́бельны; самаві́ты

presentation [ˌpreznˈteɪʃn] n.

1. паднясе́нне, падава́нне, уручэ́нне, дарэ́нне;

The presentation of awards began after the President’s speech. Уручэнне ўзнагарод пачалося пасля выступлення прэзідэнта.

2. прэзента́цыя;

The presentation of a new product will take place in the afternoon. Пасля абеду адбудзецца прэзентацыя новага прадукту.

3. прадстаўле́нне, пака́з, пастано́ўка (спектакля)

presenter [prɪˈzentə] n.

1. BrE вяду́чы тэ́ле- і ра́дыёпраграм

2. той, хто ро́біць прэзента́цыі

presently [ˈprezntli] adv.

1. ху́тка, за́раз;

He’ll be here presently. Ён хутка будзе тут.

2. у цяпе́рашні час, цяпе́р;

He’s presently writing a book. Ён цяпер піша кнігу.

present-day [ˌprezntˈdeɪ] adj. суча́сны, цяпе́рашні;

present-day fashions суча́сная мо́да;

present-day Europe суча́сная Еўро́па

present participle [ˌprezntˈpɑ:tɪsɪpl] n. ling. дзеепрыме́тнік цяпе́рашняга ча́су

present tense [ˌprezntˈtens] n. ling. (таксама the present) цяпе́рашні час

preservation [ˌprezəˈveɪʃn] n. (of) захава́нне, ахо́ва;

the preservation of works of art ахо́ва маста́цкіх тво́раў;

the preservation and conservation of wildlife ахо́ва і захава́нне прыро́ды

preservative [prɪˈzɜ:vətɪv] n. кансерва́нт;

This milk doesn’t contain any artificial preservatives. Гэтае малако не ўтрымлівае ніякіх кансервантаў.

preserve1 [prɪˈzɜ:v] n.

1. варэ́нне

2. pl. preserves кансервава́ная садаві́на або́ гаро́дніна

3. запаве́днік