Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

well-born [ˌwelˈbɔ:n] adj. fml радаві́ты, зна́тнага пахо́джання; з до́брай сям’і́ (у сацыяльным або генетычным плане)

well-bred [ˌwelˈbred] adj. до́бра вы́хаваны;

wellbred behaviour до́брыя мане́ры; такто́ўныя паво́дзіны

well-built [ˌwelˈbɪlt] adj.

1. ста́тны, до́брага скла́ду

2. до́бра пабудава́ны

well-connected [ˌwelkəˈnektɪd] adj. fml які́ мае су́вязі з уплыво́вымі або́ замо́жнымі людзьмі́

well-defined [ˌweldɪˈfaɪnd]adj. я́сна акрэ́слены, до́бра вы́значаны

well-disposed [ˌweldɪˈspəʊzd] adj. (towards/to) добразычлі́вы;

They are well-disposed to our plan. Яны добра ставяцца да нашага плана.

well-done [ˌwelˈdʌn] adj. до́бра зро́блены;

welldone steak до́бра падсма́жаны біфштэ́кс

well-established [ˌwelɪˈstæblɪʃt] adj. трыва́ла нала́джаны або́ ўстано́ўлены;

a well-established firm надзе́йная фі́рма

well-fed [ˌwelˈfed] adj. адко́рмлены; растлусце́лы, растаўсце́лы

well-founded [ˌwelˈfaʊndɪd] adj. абгрунтава́ны; які́ мае ра́цыю