Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pension [ˈpenʃn] n. пе́нсія;

the old age pension пе́нсія па ўзро́сце;

live on a pension жыць з пе́нсіі;

a pension fund пенсі́йны фонд

pensioner [ˈpenʃnə] n. пенсіяне́р; пенсіяне́рка;

an old age pensioner пенсіяне́р(ка) па ўзро́сце

pentagon [ˈpentəgən] n.

1. math. пяцівуго́льнік

2. the Pentagon Пентаго́н, міністэ́рства абаро́ны ЗША

pentathlon [penˈtæθlən] n. sport пяцібо́р’е;

modern pentathlon суча́снае пяцібо́р’е;

winter pentathlon зімо́вае пяцібо́р’е

Pentecost [ˈpentɪkɒst] n. eccl. Пяцідзяся́тніца, Тро́йца, Сёмуха

pen pal [ˈpenpæl] n. AmE = penfriend

people1 [ˈpi:pl] n.

1. pl. лю́дзі;

most people бо́льшасць людзе́й;

young/old people мо́ладзь/стары́я

2. (pl. peoples) наро́д, на́цыя;

the peoples of Africa наро́ды А́фрыкі

people2 [ˈpi:pl] v. насяля́ць; запаўня́ць людзьмі́

pepper1 [ˈpepə] n. пе́рац;

peppers stuffed with meat and rice фаршырава́ны мя́сам і ры́сам пе́рац

pepper2 [ˈpepə] v.

1. пе́рчыць, пасыпа́ць пе́рцам

2. абсыпа́ць, усе́йваць

pepper smth. with smth. перасыпа́ць што-н. чым-н.;

His speech was peppered with jokes. Яго прамова была перасыпана жартамі.