Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

expanse [ɪkˈspæns] n. прасто́ра, абша́р (зямлі, вады);

a vast/wide expanse вялі́зная/шыро́кая прасто́ра

expansion [ɪkˈspænʃn] n. пашырэ́нне, павелічэ́нне; рост; развіццё;

economic expansion эканамі́чны рост

expansionism [ɪkˈspænʃənɪzəm] n. экспансіяні́зм

expansionist1 [ɪkˈspænʃənɪst] n. экспансіяні́ст

expansionist2 [ɪkˈspænʃənɪst] adj. экспансіяні́сцкі;

expansionist policies экспансіяні́сцкая палі́тыка

expansive [ɪkˈspænsɪv] adj.

1. дружалю́бны; гаваркі́

2. вялі́кі; шыро́кі

3. экспансі́ўны

4. экспансіяні́сцкі

expat [ˌekˈspæt] n. infml скар. ад expatriate1

expatriate1 [eksˈpætriət] n. экспатрыя́нт; экспатрыя́нтка; эмігра́нт; эмігра́нтка

expatriate2 [eksˈpætriət] adj. экспатрыя́нцкі; эмігра́нцкі

expect [ɪkˈspekt] v.

1. спадзява́цца, разлі́чваць;

expect smb. to do smth. разлі́чваць, што хто-н. зро́біць што-н.;

We expect them to help us. Мы разлічваем, што яны нам дапамогуць.

2. чака́ць;

He was not expecting any visitors. Ён не чакаў ніякіх наведвальнікаў.

3. меркава́ць, ду́маць;

Will they come? – Yes, I expect so. Яны прыйдуць? – Я мяркую, што так.

be expecting a baby/a child infml быць цяжа́рнай;

She is expecting a child in May. Яна чакае дзіця ў маі.