Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

specifics [spəˈsɪfɪks] n. спецы́фіка, асаблі́васць

specify [ˈspesɪfaɪ] v. дакла́дна вызнача́ць, удакладня́ць;

specify a date (for) прызнача́ць да́ту (для);

The regulations specify that you may use a dictionary in the examination. У правілах удакладняецца, што на экзаменах можна карыстацца слоўнікам.

specimen [ˈspesɪmɪn] n.

1. экзэмпля́р;

a specimen copy про́бны экзэмпля́р

2. пры́клад, узо́р;

a specimen of handwriting пры́клад по́чырку;

take a specimen of smb.’s blood узя́ць у каго́-н. кроў на ана́ліз

specious [ˈspi:ʃəs] adj. fml праўдападо́бны;

a specious argument павярхо́ўны аргуме́нт

speck [spek] n. пля́мка, кра́пінка; крупі́нка, драбо́к;

a speck of dust пылі́нка;

not a speck of evidence нія́кіх до́казаў;

not a speck of truth ні ка́ліва пра́ўды

speckle [ˈspekl] n.

1. пля́мка, кра́пінка

2. вясну́шка; му́шка;

She’s got speckles only in spring. У яе рабацінне толькі вясною.

speckled [ˈspekld] adj. у кра́пінку, рабы́;

a speckled dress суке́нка ў кра́пінку;

a speckled hen «ку́рачка-ра́ба»;

a speckled nose рабы́ нос;

a speckled group infml разнама́сная кампа́нія

specs [speks] n. infml (скар. ад spectacles) акуля́ры

spectacle [ˈspektəkl] n. відо́вішча; сцэ́на;

a moving spectacle захапля́льнае відо́вішча;

The sunrise was a tremendous spectacle. Усход сонца ўяўляў сабою цудоўную сцэну.

make a spectacle of oneself прыця́гваць да сябе́ ўва́гу; стаць пасме́шышчам

spectacles [ˈspektəklz] n. pl. акуля́ры

look through rose-coloured spectacles ба́чыць усё ў ружо́вым святле́; глядзе́ць на ўсё праз ружо́выя акуля́ры